Мячэць (ад арабск. масджыд - месца пакланення), агульная назва мусульманскіх культавых збудаванняў або памяшканняў, прызначаных для малітвы. Па свайму прызначэнню адрозніваюцца М. для штодзённых, пятнічных і загародніх маленняў. Па планіроўцы выдзяляюцца калонныя (з шматкалоннай малітоўнай залай), цэнтральна-купальныя (малітоўны зал перакрыты вялікім купалам) і айванныя (з тэрасамі, галерэямі, скляпеністымі памяшканнямі). У розных краінах пад уплывам мясцовых архітэктурных традыцый склаліся лакальныя тыпы М. У Беларусі першыя М. з'явіліся ў 14-15 ст. У канцы 18 ст. тут было 17 М.

Паведаміць пра недакладнасьць