Нурэеў Рудольф Хаметавіч (Нурыеў; 1938-1993), танцоўшчык-прэм'ер (premier danseur). Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Н. наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскай харэаграфічнай навучальні. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя С.М.Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Н. папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж.Робінса на музыку Ф.Ліста, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф'ева, «Страчаны рай» М.Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.