Паліглотнасць культуры, тэрмін, выкарыстаны расейскім культуролагам М.Каганам для абазначэння наяўнасці ў кожнай культуры мноства розных спецыфічных моў. Адна мова, пры ўсёй яе інфарматыўнай ёмістасці і камунікатыўнай магутнасці, не можа перадаць усяго сэнсу і зместу культур, з'яў вербальнымі (слоўнымі) сродкамі. Таму яна звычайна дапаўняецца іншымі - напр., мовай жэстаў, інтанацый, выяў і інш. Мноства моў культуры з'яўляецца неабходным, паколькі яе інфармацыйны змест надзвычай багаты і разнастайны, у выніку чаго кожны спецыфічны інфармацыйны працэс патрабуе адэкватных сродкаў яго ўвасаблення.

Паведаміць пра недакладнасьць