Парадыгма (греч. paradeigma - прыклад, узор), сукупнасць тэарэтычных і метадалагічных перадумоў, якія вызначаюць канкрэтнае навуковае даследаванне і з'яўляюцца мадэллю, узорам пастаноўкі і рашэння даследчыцкіх задач. П. называецца таксама прызнанае ўсімі навуковае дасягненне, якое на працягу пэўнага часу дае навуковай супольнасці мадэль пастаноўкі праблем і іх вырашэння.

Паведаміць пра недакладнасьць