Парсанс Талкот (1902-1979), амерыканскі сацыёлаг. Распрацаваў тэорыю чалавечага дзеяння як сістэмы, якая самаарганізуецца. Спецыфіка гэтай сісітэмы заключаецца ў яе сімвалічнасці (сімвалічныя механізмы рэгуляцыі - мова, каштоўнасці), нарматыўнасці (яе залежнасць ад агульнапрынятых каштоўнасцей і норм) і валюнтарыстычнасці (суб'ектыўнасць і ірацыянальнасць чалавечага дзеяння). Лічыў, што нарматыўныя ўзоры культуры надаюць адзінства сістэме дзеяння. Аўтар кніг «Структура сацыяльнага дзеяння» (1937), «Сацыяльная сістэма» (1951) і інш.