Пасіянарнасць (ад лац. passio - пачуццё, пакута), страснае, неадольнае імкненне людзей да ажыццяўлення сваіх ідэй, мэтаў, ідэалаў. Тэрмін «П.» уведзены ў навуковы ўжытак расейскім гісторыкам Львом Гумілёвым (1912-1992), які лічыў яе біяэнергетычнай дамінантай этнагенезу і падсвядомай біялагічнай здольнасцю людзей да звышнапружанняў. Вядомымі пасіянарнымі асобамі, паводле Л.Гумілёва, былі Аляксандар Македонскі, Хрыстафор Калумб, Жанна д'Арк і інш.