«Песня пра Нібелунгаў», нямецкі гераічны эпас. Створаны ў канцы 12 ст. і ўключаў 39 песень. Асноўны сюжэт - вандраванні і звышнатуральныя подзвігі сына караля, выдатнага рыцара Зігфрыда. Пасля яго забойства ўдава Крымхільда сурова помсціць сваім ворагам. Паэма вызначаецца падрабязным апісаннем шматлікіх пабоішчаў, розных прыгод, загавораў, канфліктных сітуацый, рыцарскіх турніраў, святаў і да т.п. Паводле матываў гэтага эпасу нямецкі кампазітар Рыхард Вагнер стварыў музыкальна-драматычную тэтралогію «Кальцо Нібелунгаў».

Паведаміць пра недакладнасьць