«Пікі развіцця» культуры, паняцце, уведзенае амерыканскім культуролагам А.Кроберам для характарыстыкі кірункаў і ўзлётаў развіцця культуры. На яго думку, многія культуры мелі не адзін, а некалькі «пікаў развіцця». Напр, у Германіі і Японіі іх было 4, у Англіі - 3, у Індыі і Кітаі - 2, у антычнай культуры некалькі, а ў арабскай культуры толькі адзін. А.Кробер зрабіў выснову аб тым, што перыяды духоўнага росквіту звычайна не супадаюць з перыядамі эканамічнай магутнасці дзяржаў.

Паведаміць пра недакладнасьць