Піраміда (ад грэч. pyramis), манументальная пабудова, якая мае геаметрычную форму піраміды (часам ступенчатую ці вежападобную). П. называюць пахавальні старажытнаэгіпецкіх фараонаў 3-2 тыс. да н.э. (самая вялікая з іх - Хеопса ў Гізе, 28-27 ст. да н.э., вышыня 146,6 м.). П. успрымаецца як сусветны цэнтр, сімвал вечнасці, стваральнай сілы Сонца і несмяротнасці фараона. Магла таксама сімвалізаваць працэс узыходжання чалавека да неба, Бога. Старажытныя эгіпцяне называлі П. «жыллём для вечнасці». Захаваліся таксама храмы ў форме П. у некаторых краінах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Паведаміць пра недакладнасьць