Прагматызм (ад грэч. pragma - дзеянне, справа), вучэнне, якое трактуе філасофію як агульны метад рашэння праблем, што паўстаюць перад людзьмі ў розных жыццёвых сітуацыях. Узнік і атрымаў найбольшае пашырэнне ў ЗША ў першай палове 20 ст., дзе яго асноўнымі прадстаўнікамі былі Ў.Джэмс, Ч.Пірс, Дж.Дзьюі. Паводле П., аб'екты пазнання існуюць незалежна ад свядомасці, мысленне з'яўляецца сродкам для прыстасавання арганізма да асяроддзя з мэтай паспяховага дзеяння. Ісціна трактуецца ў П. як форма практычнай карыснасці («Не сапраўднае карысна, а карыснае сапраўдна»).

Паведаміць пра недакладнасьць