Пярун, бог маланкі ў індаэўрапейскай і славянскай міфалогіі; адзін з вярхоўных багоў пантэона старажытных славян. Лічыўся богам грому, маланкі і нябеснага агню, які з лукам і стрэламі нібыта ездзіў на вогненнай калясніцы і туды, дзе людзі ці іншыя істоты тварылі беззаконні, нядобрыя справы, пускаў «агонь-маланку». Для абазначэння ўдару маланкі беларусы карысталіся словам «пярун», які лічыўся, паводле народных уяўленняў, «божаю стрэлкаю».

Паведаміць пра недакладнасьць