«Салоннае мастацтва» (ад назвы «салоны» - афіцыйныя мастацкія выставы ў Францыі, што праводзіліся на працягу 1738-1848 г. у «Квадратным салоне» Луўра), хадзячая назва знешняй прыгажосці і банальнасці, ілжывай шматзначнасці і адсутнасці глыбокага зместу, спекулятыўнай імітацыі сапраўдных мастацкіх каштоўнасцей. Першапачаткова гэты тэрмін выкарыстоўваўся ў адносінах да мастацтва, якое карысталася падтрымкай у журы парыжскага Салона; з цягам часу ён стаў азначаць адпаведнасць мастацкай прадукцыі непатрабавальным густам, яе залежнасць ад модных веянняў.

Паведаміць пра недакладнасьць