Сінхранічны падыход, даследчыцкі падыход, які заснаваны на аналізе з'яў і феноменаў культуры ў межах канкрэтнага гістарычнага адрэзку часу на пэўнай тэрыторыі. Пры С.п. аналіз вядзецца на аснове вылучэння «геаграфічных» тыпаў культуры (напр., кітайскі, расейскі, індыйскі, заходнеэўрапейскі, жыдоўскі і інш.).