Сома, у старажытнаіндыйскай міфалогіі бог Месяца, валадар свету і неба, першатворца ўсяго існага; рытуальны (верагодна, галюцынагенны) напітак, які прыносіўся ў ахвяру багам і дараваў ім несмяротнасць і ўладу. Паводле міфаў, бог С. сімвалізуе смеласць, мудрасць, сілу, прымушае ззяць Сонца, забяспечвае законнасць, дае багацце і шчасце, надзяляе майстэрствам спевакоў і г.д.