Спеласць культуры, устойлівы стан культуры, які вызначаецца аптымальнай унутранай структурай, нармальным функцыянаваннем яе элементаў, максімальнай прадукцыйнасцю, стварэннем агульнапрызнаных узораў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Адметнай рысай «спелай культуры» з'яўляецца тое, што яна больш паспяхова супрацьстаіць знешнім уплывам, агрэсіі з боку іншых культур у параўнанні з маладымі, неразвітымі культурамі.