Структурна-сістэмны аналіз культуры, падыход да аналізу культуры, у якім апошняя разглядаецца як цэласная сістэма, што складаецца з асобных структурных элементаў (адзінак). Лічыцца, што стан і развіццё ўсёй сістэмы залежаць ад спецыфікі ўзаемадзеяння асобных структурных элементаў. Дадзены падыход прымяняецца таксама пры аналізе не толькі культуры як асобнай сістэмы, але і пры даследаванні ўзаемадзеяння розных сістэм (напр., ментальнасці і культуры, прыроды і культуры, індывіда і грамадства і інш.).

Паведаміць пра недакладнасьць