Сублімацыя культуры, культуралагічнае паняцце, уведзенае ў навуковы ўжытак нямецкім філосафам і сацыёлагам К.Мангеймам. Выяўляецца ў пераўтварэнні духоўнай энергіі прадстаўнікоў інтэлектуальнай і мастацкай эліты грамадства ў творы літаратуры, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і г.д. Найбольш пашырана ў тых грамадствах, дзе існуюць шматлікія творчыя групы, здольныя ў поўнай меры выявіць свой творча-стваральны патэнцыял.

Паведаміць пра недакладнасьць