Субэкумена, устойлівая кааліцыя культур, звязаных адзінай сусветнай рэлігійна-філасофскай традыцыяй. Сёння С. можна называць заходні хрысціянскі свет, канфуцыянска-будыйскі свет (Кітай), свет ісламу, індуісцка-будыйскі свет (Індыя). Як своеасаблівыя культурныя светы, створаныя сусветнымі рэлігіямі і рэлігійна-філасофскімі традыцыямі, С. з'яўляюцца больш устойлівымі ў параўнанні з асобнымі народамі. С. таксама вызначаецца як цывілізацыя, заснаваная на ўсяленскім духу, які аб'ядноўвае народы і плямёны ў прасторы імперыі, а потым вакол імперскага ядра.

Паведаміць пра недакладнасьць