Тыцыян (1485-1576), італьянскі мастак перыяду высокага Адраджэння, лідэр Венецыянскай школы жывапісу. Працаваў у майстэрнях Джэнціле і Джаванні Беліні. Яго настаўнікам быў вядомы жывапісец Джарджоне. З 1513 пачаў атрымліваць не толькі прыватныя, але і дзяржаўныя заказы. Творчасць Т. прасякнута гуманістычнай верай у розум і прыгажосць чалавека. Яго мастацкія вобразы вызначаюцца рэалістычнай пераканальнасцю і псіхалагічнай глыбінёй. Сярод найбольш вядомых твораў - карціны «Венера Урбінская» (1538), дзе пластычна выяўлены вобраз пачуццёвай прыгажуні, і «Святы Себасц'ян» (1570), у якой адлюстравана мужнасць і трагічныя пакуты чалавека.

Паведаміць пра недакладнасьць