1) сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэбнасцей грамадства. У Т. матэрыялізуюцца культура працы і вытворчасці, а таксама навуковыя веды, назапашаныя чалавецтвам у працэсе развіцця грамадскай вытворчасці. У складзе матэрыяльнай культуры Т. падзяляецца на энергетычную, тэхналагічную, транспартуючую і інфармацыйна-кіруючую.
2) Сукупнасць навыкаў і прыёмаў у якім-небудзь відзе дзейнасці, майстэрства (Т. будаўнічая, Т. спартовая, Т. вершаскладання і інш.).
3) Сукупнасць элементаў матэрыяльнай культуры (прылады працы, машыны, механізмы, культурныя расліны і інш.), якія вызначаюць характар практычна-стваральнай дзейнасці чалавека ў розных культурна-гістарычных галінах.