Формы культуры, культуралагічнае паняцце, якое выкарыстоўваецца для апісання спосабу арганізацыі творча-стваральнай дзейнасці людзей. Розныя Ф.к. з'яўляюцца таксама своеасаблівымі структурнымі адзінкамі, элементамі ўсёй, агульнай культуры. У залежнасці ад таго, хто стварае культуру і які яе ўзровень, выдзяляюць тры яе формы - элітарную культуру, народную культуру і масавую культуру.