Хранатоп (ад грэч. hronos - час + topos - месца; літар. «час-прастора»), адзінства прасторавых і часавых параметраў, накіраваных на выяўленне пэўнага (культурнага, мастацкага) сэнсу. Упершыню тэрмін «Х.» быў уведзены расейскім псіхолагам А.Ухтомскім, пазней выкарыстоўваўся ў літаратуразнаўчых працах М.Бахціна. Х. з'яўляецца антрапалагічным гарызонтам, духоўнай перспектывай, якія не дазваляюць чалавеку адчайвацца ў самых безвыходных і катастрафічных абставінах.

Паведаміць пра недакладнасьць