Чалавек культуры, збіральны вобраз, які выкарыстоўваецца ў культуралагічных даследаваннях з мэтай фіксацыі ўсёй разнастайнасці гісторыка-культурных традыцый і навацый, духоўных памкненняў, светапоглядных парадыгм той ці іншай эпохі ў літаратурным героі, маральным імператыве ці сімвале веры. У вобразе Ч.к. звычайна спалучаюцца этычныя нормы (напр., культура віны ці культура сораму) і эстэтычныя адносіны да рэчаіснасці. У гэтым сэнсе прынята казаць і пісаць пра чалавека антычнай культуры, чалавека эпохі Адраджэння, чалавека сучаснай культуры і да т.п. Сфармаваны кожнай эпохай вобраз Ч.к. з'яўляўся адлюстраваннем ідэала - старажытны грэк бачыў такі ідэал у «добрым мужы», «героі», «мудраца», а гуманіст эпохі Адраджэння - ва «універсальным чалавеку». Для расейскай культуры такім ідэалам нацыянальнага культурнага тыпу выступае падзвіжнік, пакутнік за веру.

Паведаміць пра недакладнасьць