Шан-Дзі (літар. «вярхоўны ўладыка», «вышэйшы продак», «вышэйшае божаства»), у старажытнакітайскай міфалогіі і народнай рэлігіі вярхоўнае божаства. Уяўленні пра Ш. склаліся ў Шан-іньскім грамадстве прыблізна ў канцы 2-га тыс. да н.э. Азначаў не толькі вярхоўнае божаства, але і першапродка. Увасабляў вечнасць і нязменнасць Неба, а таксама маральныя законы. У народных вераваннях уяўляўся ў выглядзе жоўтага нябеснага імператара, які кіруе шматлікімі багамі, духамі і вызначае правілы паводзін людзей на зямлі. Менавіта яму кітайскія міфы прыпісваюць вынаходніцтва павозкі, лодкі, люстэрка, глінянага гаршка для прыгатавання ежы, пісьменнасці; ён навучыў людзей музыцы, вырабляў эліксір несмяротнасці, напісаў медыцынскі трактат і да т.п.

Паведаміць пра недакладнасьць