Этыкет (ад франц. etiquette - ярлык, этыкетка), сукупнасць правіл паводзін, якія рэгулююць знешнія праявы чалавечых адносін (абыходжанне з акружаючымі, паводзіны ў грамадскіх месцах, манеры і інш.). З'яўляецца састаўной часткай знешняй культуры чалавека ці якой-небудзь сацыяльнай супольнасці людзей (прыдворны Э., дыпламатычны Э. і да т.п.). У традыцыйным грамадстве Э. выяўляецца ў форме рытуала, які мае кананізаваны характар. У сучасным грамадстве Э. становіцца больш спрошчаным, свабодным і натуральным (напр., патрабаванні ветлівасці, павагі да старэйшых, жанчын і г.д.), што адлюстроўвае працэсы дэмакратызацыі і гуманізацыі сацыяльнага жыцця.