Ямато-э (літар. «японскі жывапіс»), школа японскага жывапісу. Склалася ў 11-12 ст. пры імператарскай Акадэміі мастацтваў. Для твораў Я. уласцівы адлюстраванне сюжэтаў сярэднявечных японскіх дзённікаў, аповесцяў і раманаў. У Я. выразна спалучаліся розныя сілуэты, яркія каляровыя плямы, украпленні залатых і сярэбраных блёстак.

Паведаміць пра недакладнасьць