Еўдакімаў Цярэнці, сябра Глыбоцкай групыСаюзу Беларускіх Патрыётаў, палітычны вязень. Арыштаваны па справе СБП. Пад час допытаў жорстка катаваны. У часе знаходжаньня ў турме ў Паставах Ц.Е. зрабіў няўдалую спробу ўцёкаў, быў затрыманы. Ц.Е. быў засуджаны на 25 год пазбаўленьня волі. Мяркуецца, што тэрмін адбываў у Дуброўлягу (Мардовія).
Бібл.: 1. Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 71, 72, 340.