Агітацыя (ад лац. agitatio - прывядзенне ў рух), вусная і друкаваная дзейнасць, якая мае на мэце палітычнае ўздзеянне на грамадскую і індывідуальную свядомасць праз распаўсюджванне розных ідэй, поглядаў, лозунгаў, перакананняў, а таксама прыцягненне людзей да актыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці. Для агітацыі могуць актыўна выкарыстоўвацца сродкі масавай інфармацыі, мітынгі, сходы, дэманстрацыі і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць