Апафеоз (ад грэч. apotheosis - абагаўленне), услаўленне, узвышэнне якой-небудзь асобы, з'явы і падзеі; урачыстае завяршэнне падзеі. Бярэ пачатак ад старажытнай блізкаўсходняй традыцыі прылічэння цароў да багоў або іх сыноў, што з цягам часу трансфармавалася ў культ правіцеляў. У старажытных эгіпцян, грэкаў і рымлян гэта быў урачысты абрад абогатварэння правіцеляў за іх асаблівыя заслугі.

Паведаміць пра недакладнасьць