Байкот (англ. boycott), адзін з прыёмаў палітычнай барацьбы, які выяўляецца ў поўным або частковым спыненні зносін з дзяржавай, арганізацыяй, установай, пэўнай асобай як пратэст супраць чаго-небудзь. Насельніцтва часам выкарыстоўвае байкот як частковае або поўнае адмаўленне ад удзелу ў выбарах у прадстаўнічыя органы і г.д. Тэрмін «байкот» паходзіць ад прозвішча ангельца Ч.К.Байкота - аканома маёнтка, дзе ўпершыню ў 1880 ірландскія арандатары выкарысталі такі метад барацьбы.