Бартэр (ад англ. barter - тавараабмен). Звычайна абмен таварамі ці паслугамі адбываецца на валютнай аснове. Пры адсутнасці ці недахопе валюты ажыццяўляецца бартэр - прамы безграшовы абмен таварамі ці паслугамі. Гэта найпрасцейшы від гандлёвых аперацый - натуральны абмен. Ён найбольш пашыраны ў міжнародным гандлі. Ажыццяўляецца з дазволу дзяржаўных органаў, на аснове бартэрных здзелак і пры абавязковай ацэнцы тавараў (паслуг) па сусветных ці блізкіх да іх дагаворных цэнах, каб забяспечыць эквівалентнасць абмену. У межах адной краіны ці асобных яе рэгіёнаў бартэр ажыццяўляецца паводле ўзаемнай дамоўленасці паміж таваравытворцамі.