Выбарчая сістэма, заканадаўча замацаваны парадак арганізацыі і правядзення выбараў у прадстаўнічыя ўстановы дзяржаўнай улады. Паводле Канстытуцыі Рэчпублікі Беларусь выбары дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з'яўляюцца ўсеагульнымі, свабоднымі (выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць), роўнымі (выбаршчыкі маюць роўную колькасць галасоў) і прамымі (дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна). Галасаванне на выбарах з'яўляецца тайным (кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца). Падрыхтоўка і правядзенне выбараў адбываюцца адкрыта і галосна. Права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім арганізацыям, калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам. Расходы на выбарчую кампанію ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты. Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі. Парадак правядзення выбараў вызначаецца законам. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян з'яўляецца недапушчальным і караецца згодна з законам.

Паведаміць пра недакладнасьць