Душа, паводле рэлігійных уяўленняў, асаблівая нематэрыяльная сутнасць, што не залежыць ад цела і вызначае жыццё, здольнасці і асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасць анімізму, зазнала змены ў працэсе рэлігійнага развіцця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца не як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае і бесцялеснае, як божы дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэнні і траціць у момант смерці. Большасць рэлігій прызнае або бессмяротнае існаванне душы ў замагільным свеце (хрысціянства, іслам), або бясконцае перасяленне яе з аднаго цела ў другое (будызм).

Паведаміць пра недакладнасьць