Індывідуалізм, імкненне да выяўлення сваёй асобы, сваёй індывідуальнасці; жыццёвая пазіцыя, якая сцвярджае безумоўнае права кожнага чалавека на свабоду і незалежнасць, на актыўнасць і ініцыятыву, на абарону свайго ўнутранага свету, прыватнага жыцця ад замахаў на іх з боку іншых людзей, грамадства, дзяржавы. У аснове індывідуалізму ляжыць прызнанне абсалютнай каштоўнасці, непаўторнасці, унікальнасці асобы, якая валодае творчымі здольнасцямі і магчымасцямі. Індывідуалізм не азначае права парушаць законы, агульнапрынятыя нормы маралі, калі яны не зневажаюць годнасць і гонар іншых людзей, а, наадварот, мае на ўвазе развітае пачуццё адказнасці за свае думкі і ўчынкі. Пры празмернай абсалютызацыі пазіцый асобнага індывіда ў яго проціпастаўленні другому індывіду, грамадству ў цэлым, індывідуалізм можа перарасці ў эгаізм.

Паведаміць пра недакладнасьць