Інфарматыка, у шырокім сэнсе гэта сістэма ведаў, якія адносяцца да вытворчасці, перапрацоўкі, захавання і распаўсюджвання ўсіх відаў інфармацыі ў грамадстве; у вузкім сэнсе - камп'ютэрнае праграмаванне. Найважнейшай тэарэтычнай базай інфарматыкі з'яўляецца агульная тэорыя сістэм і кібернетыка. Тэхнічныя сродкі інфарматыкі розныя: камп'ютэрная тэхніка, тэлефонныя сеткі, штучныя спадарожнікі Зямлі і да т.п. Сродкі інфарматыкі набылі пашырэнне і развіццё ў сувязі з усё большым выкарыстаннем электронна-вылічальных машын у самых розных сферах чалавечай дзейнасці, у сувязі з камп'ютэрызацыяй і інфарматызацыяй сучаснага грамадства, якое ўступіла ў постіндустрыяльную, інфармацыйную эпоху, калі роля ўсялякай сацыяльнай інфармацыі (эканамічнай, ваеннай, медыцынскай і г.д.) становіцца вядучай у інфраструктуры грамадства, такой жа важнай, як энергія, сыравіна і інш.