Калектывізм (ад лац. colligere - збірацца разам), жыццёвая пазіцыя, якая патрабуе ад чалавека такіх якасцей, як дружалюбнасць, чалавечнасць, давер, сумленнасць, велікадушнасць, адданасць, без якіх немагчыма жыццё ў грамадстве. Калектывісцкія адносіны, што знаходзяць сваё выяўленне ва ўзаемнай дапамозе і падтрымцы, складваюцца на аснове сумеснай дзейнасці людзей, якая патрабуе аб'яднання намаганняў для вырашэння агульных задач, узгаднення мэт, выбару сродкаў для іх дасягнення, увязвання прыватных і грамадскіх інтарэсаў. У той жа час калектывізм вымагае ад кожнага чалавека асабістай адказнасці, індывідуальнага сумлення, інакш кажучы, патрабуе ўсведамлення сябе асобай.

Паведаміць пра недакладнасьць