Кампраміс (лац. compromissum), разумны спосаб вырашэння канфліктаў, які заключаецца ў дасягненні згоды праз узаемныя ўступкі іх удзельнікаў. Для дасягнення кампрамісу неабходна дакладна вызначыць прадмет або аб'ект спрэчкі, усвядоміць межы ўступак, на якія ў дадзеных умовах можа пайсці кожны з бакоў, сфармаваць аўтарытэтныя групы, якім даверана весці перагаворы і ў выніку іх поспеху заключыць пэўнае пагадненне. Аднак магчымы сітуацыі, калі закранаюцца асновы існавання процілеглых бакоў. У такіх сітуацыях проціборства можа быць бескампрамісным і вырашаецца яно іншымі сродкамі, аж да насілля.

Паведаміць пра недакладнасьць