Лёс, звышнатуральная і загадкавая прадвызначанасць і непазбежнасць падзей і ўчынкаў людзей. У старажытнагрэчаскай міфалогіі атаясамліваўся ў вобразах мойраў (трох багінь лёсу); старажытныя рымляне называлі іх паркамі і верылі ў няўхільную прадвызначанасць усяго, што адбываецца з чалавекам, у яго фатальнасць («фатум» - лёс). Вера ў лёс - перадумова ўзнікнення і існавання астралогіі. Хрысціянства проціпастаўляла веры ў лёс ідэю боскага прадвызначэння, а іслам - спадзяванне на волю Алаха.

Паведаміць пра недакладнасьць