Месія (стараж.-жыд. машыях - памазанік), у юдаізме - пасланец Бога, закліканы ўстанавіць на Зямлі парадак, пажаданы Богу. У хрысціянстве такім месіяй лічыцца Ісус Хрыстос, які аднойчы пабываў на зямлі і чакаецца ў другі раз (другое прышэсце). Месіямі называлі сябе заснавальнікі бахаізму і Аб'яднанай царквы, а таксама стваральнікі і кіраўнікі малых хрысціянскіх груповак (сектаў). У ісламе месія - махдзі (араб. «вядзёны»).

Паведаміць пра недакладнасьць