Прагназаванне (ад грэч. prognosis - прадбачанне, прадказанне), распрацоўка прагнозу; першапачатковае прадказанне, суджэнне або заключэнне аб стане і развіцці якой-небудзь з'явы ў будучым (напрыклад, прагноз надвор'я, цячэння хваробы, зыходу выбараў). У вузкім значэнні - спецыяльнае навуковае даследаванне канкрэтных перспектыў развіцця якой-небудзь грамадскай з'явы (напрыклад, эканамічнае прагназаванне). Існуюць прагназаванні: кароткатэрміновае (на 1-2 гады), сярэднетэрміновае (на 5-10 гадоў), доўгатэрміновае (на 15-20 гадоў) і звышдоўгатэрміновае (на 50-100 гадоў). Вылучаюць 3 класы метадаў прагназавання: мадэляванне, апытанне экспертаў, экстрапаляцыя (пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з'явы, працэсу на другую частку, на будучае і да т.п.).

Паведаміць пра недакладнасьць