Прагрэс (ад лац. progressus - рух наперад), кірунак развіцця, для якога характэрны пераход ад ніжэйшага да вышэйшага, ад менш дасканалага да больш дасканалага. Аб прагрэсе можна весці гаворку як у дачыненні да сістэмы ў цэлым, так і да яе асобных элементаў, да структуры аб'екта ў стадыі развіцця. Паняцце «прагрэс» процілеглае паняццю «рэгрэс».

Паведаміць пра недакладнасьць