Рэкет (англ. racket), вымаганне з дапамогай шантажу, запалохвання, пагроз. Від арганізаванай злачыннасці, якая заключаецца ў патрабаванні перадачы маёмасці, каштоўнасцей, здзяйснення якіх-небудзь дзеянняў на карысць злачынцаў. Нярэдка суправаджаецца жорсткім насіллем, захопам заложнікаў. Узнік у ЗША як разнавіднасць гангстэрызму і злачыннага бізнесу. У апошнія часы пашырыўся ў іншых краінах, у т.л. і ў Беларусі.