Салідарнасць (франц. solidarité), дапамога ці падтрымка, заснаваная на ўсведамленні агульнасці інтарэсаў і мэт, адзінстве поглядаў для дасягнення вынікаў. Асобна вылучаюць салідарнасць нацыянальную, калі на першы план ставіцца патрабаванне ўсеагульнага аб'яднання для барацьбы супраць замежных прыгнятальнікаў ці ўзнікае неабходнасць у сумесных дзеяннях супраць іх, у абарону палітычных і эканамічных правоў (класавая салідарнасць можа набываць характар інтэрнацыянальнай ці атрымліваць падтрымку з боку замежных аднадумцаў), і партыйную, якая вынікае з адзінства дзеянняў для дасягнення задач і мэт пэўнай партыі (напрыклад, на выбарах, пры разглядзе праблем у прадстаўнічых органах і да т.п.).

Паведаміць пра недакладнасьць