Секулярызацыя (ад позналац. saecularis - людскі, свецкі). Тэрмін мае некалькі значэнняў, якія пераважна звязаны з паняццем адыходу (вызвалення) ад царквы: 1) ператварэнне дзяржавай царкоўнай уласнасці (пераважна зямлі) у свецкую. Такая форма секулярызацыі шырока праводзілася ў часы Рэфармацыі і пазней. 2) У Заходняй Эўропе - пераход асобы з духоўнага стану ў свецкі з дазволу царквы. 3) З канца 19 ст. абазначае ўсякую форму эмансіпацыі (вызвалення) ад рэлігіі і царкоўных інстытутаў.

Паведаміць пра недакладнасьць