Сімволіка, сукупнасць або сістэма сімвалаў - умоўных абазначэнняў пэўных прадметаў ці з'яў. Сімвалы бываюць вобразныя (малюнак голуба - сімвал міру) і лагічныя (матэматычныя знакі). Як мастацкі прыём сімволіка пашырана ў фальклоры, літаратуры, мастацтве. У больш вузкім значэнні сімволіка - сукупнасць сімвалаў у пэўнай галіне, напрыклад, дзяржаўныя сімвалы, спартыўныя сімвалы, вытворчыя (маркі прадпрыемстваў) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць