Табу (палінез.), у першабытным грамадстве сістэма магічных забарон на пэўныя дзеянні і выказванні (ужыванне якіх-небудзь прадметаў, вымаўленне пэўных слоў і да т.п.). Паводле тагачасных вераванняў за парушэнне табу звышнатуральныя сілы каралі хваробай або смерцю. Найбольш развітая сістэма табу існавала ў Палінезіі, дзе табуіраваліся многія рэчы, дзеянні, словы, жывёлы, людзі і да т.п. У пераасэнсаваным выглядзе табу ўвайшлі ў нацыянальныя і сусветныя рэлігіі, набыўшы форму веравызнаўчых або маральных прадпісанняў, парушэнне якіх лічыцца грахом.

Паведаміць пра недакладнасьць