Утрыманства, гэта знаходжанне на чыім-небудзь поўным утрыманні або атрыманне пастаяннай дапамогі як асноўнай крыніцы існавання. Адрозніваюць утрыманцаў дзяржавы, кааператыўных і грамадскіх арганізацый і іншых (пенсіянеры, стыпендыяты, выхаванцы дзіцячых дамоў, навучэнцы, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, асобы, якія жывуць у дамах для састарэлых і інвалідаў), і асобных грамадзян (дзеці, хатнія гаспадыні і інш.). Канстытуцыя Беларусі абавязвае бацькоў (у тым ліку асоб, якія іх замяняюць) клапаціцца аб выхаванні дзяцей і аказваць ім поўную матэрыяльную дапамогу, і ў сваю чаргу абавязвае дзяцей матэрыяльна ўтрымліваць непрацаздольных бацькоў ці асоб, якія замяняюць іх і якім па стане здароўя ці з прычыны састарэлага ўзросту неабходна дапамога.

Паняцце «ўтрыманства» часам выкарыстоўваецца ў сэнсе імкнення ва ўсім разлічваць на дапамогу іншых, а не на свае ўласныя сілы і магчымасці, - як кажуць, жыць за чужы кошт.

Паведаміць пра недакладнасьць