Фантастыка (ад грэч. phantastike - здольнасць да ўяўлення, фантазіі), форма адлюстравання жыцця, пры якой на аснове рэальных уяўленняў ствараецца звышнатуральная, ірэальная, «цудоўная» карціна свету. Распаўсюджана ў фальклоры, мастацтве і сацыяльнай утопіі. У мастацкай літаратуры, тэатры, кіно, выяўленчым мастацтве фантастычная вобразнасць мае ўмоўны характар. Яна адкрыта парушае рэальныя сувязі і заканамернасці, натуральныя прапорцыі і формы аб'ектаў. Аднак фантастыка - гэта не проста «гульня ўяўлення»: у гратэсках або ідэальных вобразах, сімвалах, неверагодных сюжэтных канструкцыях яна можа выражаць светапогляд аўтара, характэрны для цэлай эпохі («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле, «Уладар пярсцёнкаў» Дж.Р.Толкіна і інш.). У 19-20 ст. шырокае развіццё атрымала навуковая фантастыка.

Паведаміць пра недакладнасьць