Федэрацыя (ад лац. foederatio - саюз, аб'яднанне), форма дзяржаўнай пабудовы, пры якой ствараюцца федэральныя адзінкі - сябры, суб'екты федэрацыі (напрыклад, землі, штаты, нацыянальныя рэспублікі). У федэрацыі дзейнічаюць адзіная канстытуцыя, адзіныя саюзныя (федэральныя) органы дзяржаўнай улады, устанаўліваюцца адзіныя грамадзянства, грашовыя адзінкі і г.д. Сябры федэрацыі маюць, як правіла, уласныя канстытуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Федэрацыямі з'яўляюцца ЗША, Індыя, Германія і інш. У Расейскай Федэрацыі суб'ектамі федэрацыі, апрача рэспублік у складзе Расеі, з'яўляюцца таксама краі, вобласці, гарады федэральнага значэння (Масква і Санкт-Пецярбург), аўтаномная вобласць і аўтаномныя акругі. Тэрмінам «федэрацыя» часам карыстаюцца міжнародныя або міжнацыянальныя арганізацыі (напрыклад, Міжнародная шахматная федэрацыя).

Паведаміць пра недакладнасьць