авечка, свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако.

агульная назва:
авечкі (гавечкі) мн. — асн. мас. г. (Мат. апыт.),
авячкі (гавячкі) мн. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
воўцы мн. — віц.-маг. г., спарадычна ўсх. з. (Мат. апыт.).

самка, авечка:
авечка (гавечка) ж., авечачка (гавечачка) ж. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Мат. апыт.),
вавечка ж. — Ельск. (ЛАБНГ),
вечка ж., вечачка ж. памянш. — Слаўг., Краснап., Драг., Пін., Стол., Жытк., Лельч., Маз. (ЛАБНГ, АЛА, ТС),
аўца (гаўца) ж., авечка (гавечка) ж. памянш. — віц.-маг. г., усх. з., а таксама Гарадз., Маст., Ваўк., Зэльв., Слон. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
ваўца ж. — Свісл. (ЛАБНГ, АЛА),
башка ж. — Сен. (Каспяровіч),
котка ж. — мясц. (Насовіч),
шута ж. ласк., шутка ж. ласк., шутачка ж. памянш.-ласк. — усх.-маг. р., а таксама Драг., Калінк. (ЛП, З нар. сл., Мат. Гом., Насовіч),
шурка ж. ласк., шурачачка ж. памянш.-ласк. — усх.-маг. р. (Мат. апыт., Насовіч),
шкырка ж. ласк., шкырачка ж. памянш.-ласк. — усх.-маг. р. (Мат. апыт., Насовіч),
авулька ж. ласк. — Мёр. (НС),
мена ж. дзіц. — Астр. (Мат. Гарадз.),
бэдзя ж. дзіц. — Беластоц. р. (СПЗБ);

маладая авечка:
ярушка ж. — Мсцісл., Клім., Латгал. р. (СПЗБ, Бялькевіч, Мат. апыт.),
ярачка ж. — Пін. (ЛАБНГ),
ёрка ж. — Беш. (Каспяровіч);

шлёнка ж. 'авечка шлёнскай пароды' — Мсцісл., Слаўг. (Мат. апыт.).

самец, баран:
баран м., баранчык м. памянш., баранок м. памянш., баранчук м. памянш., баранец м. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч, Янкова, Мат. апыт.),
маркач м. — паўдн.-зах. д., акрамя ўсходняй часткі, зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, З нар. сл., Насовіч, Тарнацкі),
смаркач м. — Берасц., Драг. (ЛАБНГ, АЛА, З нар. сл.),
маркаль м. — поўдзень Мен. р., сл.-маз. г. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
мяркаль м. — Лельч. (ЛАБНГ),
смаркаль м. — Драг. (ЛАБНГ, АЛА),
мархаль м. — Жлоб., Акц., Маз., Нараўл., Лоеў. (ЛАБНГ, АЛА, З нар. сл.),
маргаль м. — Браг. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
мархатун м. — Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, ТС),
моркут м. — Малар. (НЛ),
моркуцень м. — Драг. (ЛАБНГ),
маркітун м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
меркітун м., меркіцун м. — Лун. (Шаталава),
цяк м. — Малад. (АЛА),
цякун м. — Паст., Астр., Ашм. (ЛАБНГ),
трык м. — захад зах.-пал. г. (Тарнацкі),
кабак м. — Добр. (Мат. Гом.),
кілун м. — Лельч. (З нар. сл.),
мудзян м. — Лун. (Тарнацкі);

баран пакладаны (кастрыраваны):
скапец м., скоп м. — паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА),
шкапец м. — Шарк., Паст. (ЛАБНГ).

ягня:
ягня н., ягнятка н. памянш., егнятка н. памянш.; ягнё н., ягнётка н. памянш.; ягнёнак м., ягнянёнак м., ягнёначак м. памянш. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
ягня н. — Пух., Асіп. (ДАБМ, СПЗБ),
агнёнак м. — Шкл. (ДАБМ, Н. сл-сць),
гнёнак м. — Маг. (ДАБМ),
ягнюк м. — зах.-пал. г., паўн.-зах. з. (ДАБМ, СПЗБ, ЖС),
авечаня н. — Жытк. (ТС),
багня н., баранчык м. 'ягня-самец' — мясц. (Насовіч);

ягня асенняга акоту:
асянё н. — Бар. (ЛАБНГ),
асянчук м. — захад Гарадз. р., поўдзень Мен. р. (ЛАБНГ, ЖС, ЖНС, Сцяшковіч),
асянюк м. — захад Гарадз. р. (ЛАБНГ, Цыхун),
асянчак м. — поўдзень зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
асяток м. — Бераст. (Сцяшковіч),
асеннік м., асенчык м. памянш. — усх. з. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
асенка ж. — Кобр. (ДАБМ),
асянёнак м. — Гарадз. (Сцяшковіч);

веснавое ягня:
весянчук м. — Карэл. (ЖНС),
сняк м. — Карэл. (ЖС).

Паведаміць пра недакладнасьць